21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча.
З гэтай нагоды 18 лютага ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з салігорскай паэткай А. М. Разумоўскай пад назвай «Гучная звонкая матчына мова».