18 февраля 2022

Творчая сустрэча з салігорскай паэткай А. М. Разумоўскай «Гучная звонкая матчына мова».

21 лютага
ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча.
З гэтай нагоды 18 лютага ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з салігорскай паэткай А. М. Разумоўскай пад назвай «Гучная звонкая матчына мова». Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 1-х і 2-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Салігорска». Дзеці з вялікім задавальненнем слухалі вершы пісьменніцы на беларускай мове з яе новай книги "Ходзіць бусел уздоўж дарогі", адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову. На заканчэнні сустрэчы дзеці атрымалі ад Алены Міхайлаўны невялікія падарункі.
Для удзельнікаў мерапрыемства была аформлена кніжная выстава з лепшымі выданнямі беларускай літаратуры для дзяцей «Матчынай мовы цёплыя словы» і праведзена займальная эскурсія па бібліятэцы.