Любоў да радзімы пачынаецца з малога — з кроку па роднай сцежцы, з вандроўкі па родным краі, дзе мы чуем шум залацістага поля, пах хваёвага лесу, бачым бяздонную сіняву азёр і блакіт роднага неба. Разам з удзельнікамі аматарскага аб’яднання "Девичьи секреты" 8 мая мы здзейснілі невялікае віртуальнае падарожжа "Вандроўка па роднай Беларусі" па самым вядомым мясцінам роднай зямлі. Белавежская пушча – гэта сапраўдны цуд прыроды, адзін з самых старажытных запаведных лясоў Еўропы. Яшчэ адным унікальных кутком з'яўляецца Бярэзінскі біясферны запаведнік. Але Беларусь — гэта не толькі прырода. Гэта яшчэ і багатая гісторыя. Падчас віртуальнай вандроўкі па роднай краіне мы наведалі старажытныя Мірскі і Нясвіжскі замкі, які захоўвюць таямніцы мінулых стагоддзяў. Замкі з'яўляюцца аб’ектамі сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Гісторыя Беларусі прасякнута і падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод шматлікіх помнікаў і мемарыялаў асаблівае месца займаюць Брэсцкая крэпасць і Хатынь. Вандроўка па родным краі вучыць нас галоўнаму: цаніць тое, што маем побач.






