20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для выхаванцаў і выхавацеляў ДУА “Дзіцячы сад №10 г. Салігорска” і ДУА “Дзіцячы сад №15 г. Салігорска” цікавую праграму "Чароўная і святая, родная мова - жывая": гульню "Перакладчыкі", вясёлыя загадкі на роднай мове, а таксама лялечны спектакль па беларускай народнай казцы "Піліпка-сынок". Падчас правядзення мерапрыемства у бібліятэцы была арганізавана выстаўка кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей "Кніга родная, беларуская".








