13 февраля 2026

Падарожжа па творчасці У.І. Ягоўдзіка "Ён раскрыў нам скарбы Радзімы"

13 лютага, для юных чытачоў дзіцячай бібліятэкі
ў межах праекта "Кожная пятніца – роднае, сваё"
было праведзена падарожжа па творчасці "Ён раскрыў нам скарбы Радзімы", прысвечанае 70-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з творчасцю гэтага цікавага і таленавітага аўтара. Чытачы знаёміліся з літаратурна-мастацкім выданнем "Скарбы Радзімы", адкрывалі для сябе "Сем цудаў Беларусі", адпраўляліся ў вандроўку з кнігай "Дзівосны карабель", падлічвалі "Сонечныя пялёсткі", гартаючы месяц за месяцам, дзякуючы пісьменніку, падарожнічалі па нацыянальных парках Беларусі. Сапраўдным дзівосам для дзяцей стала наша родная Беларусь, пра якую з вялікай пашанай і любоўю піша Уладзімір Ягоўдзік.