14 февраля 2025

Урок роднай мовы "Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова"

Да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў 2 "А" і " 2 "Б" класаў ДУА "Гімназія №1 г. Салігорска" ў бібліятэцы прайшоў урок роднай мовы "Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова". Пачалося мерапрыемства з размовы пра гісторыю нараджэння беларускай мовы, людзей якія стаялі ў вытокаў беларускага пісьменства. З вялікім задавальненнем дзеці прынялі ўдзел у гульнях "Што ёсць што?" і "Вясёлы слоўнічак", дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, чыталі вершы беларускіх паэтаў на роднай мове, успомнілі прыказкі і прымаўкі. Найбольшае ажыўленне выклікалі віртуальныя пазлы "Родная мова" і інтэрактыўная гульня "Займальныя літары", якая патрабавала ад удзельнікаў знайсці беларускія словы да літар, на якія яны пачынаюцца. На прыканцы, кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову.